Нарадзілася 7 лістапада 1958 года ў г. Даўгаўпілс (Латвія).
У 1981 годзе з адзнакай скончыла факультэт замежных моў Латвійскага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Англійская мова і літаратура». У рамках праекта па стварэнні нацыянальнага падручніка праходзіла навучанне ў каледжы св. Марка і св. Джона у г. Плімут (Вялікабрытанія). Вучылася па праграме міжнароднага абмену для настаўнікаў у г. Амхерст (ЗША), якая праводзіцца пры падтрымцы дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША.
Настаўнік вышэйшай катэгорыі. Стаж працы ў школе — 35 гадоў.
Член творчага калектыву, які стварыў УМК «Magic Tour» для 5–8 класаў (кніга для вучняў, кніга для настаўніка і рабочы сшытак для вучняў). Суаўтар вучэбнага дапаможніка і практыкума для вучняў 6–11 класаў (павышаны ўзровень навучання) і 11 класа (базавы ўзровень навучання), практыкума па граматыцы для 6–11 класаў і практыкума па чытанні для 5 класа (павышаны ўзровень навучання). Аўтар вучэбна-метадычных дапаможнікаў для настаўнікаў для 6, 7, 10 і 11 класаў (базавы ўзровень навучання) і 5–11 класаў (павышаны ўзровень навучання).
Пераможца раённага конкурсу прафесійнага майстэрства «Настаўнік года» ў 1997 годзе. На працягу 16 гадоў кіравала школьным і раённым метадычным аб’яднаннем настаўнікаў англійскай мовы. Вяла практычныя заняткі па англійскай мове і методыцы на курсах павышэння кваліфікацыі пры Віцебскім абласным інстытуце развіцця адукацыі.
Мае публікацыі ў часопісе «Замежныя мовы ў Рэспублiцы Беларусь».