Нарадзілася 19 верасня 1964 года ў г. Омску (Расія).
У 1981 годзе скончыла сярэднюю школу з залатым медалём і паступіла на матэматычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (ГрДУ). У 1986 годзе атрымала дыплом з прысваеннем кваліфікацыі "Матэматык. Выкладчык ", пасля чаго працавала ў школе. У 1994 годзе скончыла аспірантуру пры кафедры методыкі выкладання матэматыкі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.
Працуе старшым выкладчыкам кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання ГрДУ.
Мае больш за 60 публікацый. Выкладае на курсах павышэння кваліфікацыі настаўнікаў горада і вобласці на базе Гродзенскага інстытута развіцця адукацыі і на падрыхтоўчых курсах па матэматыцы пры рэгіянальным цэнтры тэсціравання і прафесійнай арыентацыі моладзі. Па заданні Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь падрыхтавала 8 экспертных заключэнняў на вучэбныя дапаможнікі па матэматыцы для школ I ступені агульнай сярэдняй адукацыі. Выконвае рэдагаванне і рэцэнзаванне вучэбна-метадычных матэрыялаў для адукацыйных выдавецтваў.
З'яўляецца членам аўтарскага калектыву вучэбна-метадычнага комплексу па матэматыцы для 1–4 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Рэспублікі Беларусь.