Нарадзіўся 11 мая 1955 года ў г. Оршы Віцебскай вобласці.
У 1978 годзе скончыў Ленінградскі ваенна-механічны інстытут па спецыяльнасці «Дынаміка палёту і кіравання», у 1981 годзе — Тульскі педагагічны інстытут з прысваеннем кваліфікацыі «настаўнік матэматыкі».
Настаўнік матэматыкі кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст».
Аўтар інавацыйнай адукацыйнай канцэпцыі «Навучанне. Сацыялізацыя. Развіццё» (2006 год, у суаўтарстве з А. П. Лабанавым), вучэбных дапаможнікаў па матэматыцы для 1–6 класаў, праграмы і вучэбных дапаможнікаў для факультатыўных заняткаў па матэматыцы «Рашэнне тэкставых задач» для навучэнцаў 1–4, 5–7 класаў.
Арганізатар аўтарскага эксперыментальнага праекта «Распрацоўка і апрабацыя новай тэхналогіі навучання матэматыцы ў пачатковых класах па вучэбных дапаможніках В. Д. Герасімава» (1996–2004).
Арганізатар інавацыйнага праекта «Укараненне структурна-дынамічнай мадэлі навучання матэматыцы на аснове прынцыпу сістэмнай дыферэнцыяцыі» (2012–2015).
Лектар Віцебскага інстытута развіцця адукацыі.
Удзельнік семінараў, фестываляў у розных рэгіёнах Беларусі і Расіі.