У 1996 годзе скончыла фізічны факультэт Калінінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта (Расія).
З 1997 па 2009 год працавала настаўнікам фізікі ў гімназіі № 6 г. Мінска. З 2009 па 2016 год – метадыстам па фізіцы аддзела метадычнага забеспячэння прыродазнаўча-матэматычнай адукацыі Нацыянальнага інстытута адукацыі. Удзельнічала ў рабоце Навукова-метадычнага савета Міністэрства адукацыі ў секцыі «Фізіка і астраномія». У 2012 годзе ўзнагароджана ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
З’яўляецца аўтарам вучэбных дапаможнікаў, якія складаюць вучэбна-метадычны комплекс па фізіцы для 7–10 класаў.
Агульная колькасць публікацый і выдадзеных кніг – больш за 30.