Казаков Валерий Владимирович

Казаков В. В.

Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага. Працаваў у школе настаўнікам матэматыкі. Скончыў аспірантуру па спецыяльнасці «Методыка выкладання матэматыкі». Абараніў дысертацыю па тэме «Обучение исследовательскому анализу при решении задач».

Працаваў на кафедры прыкладной матэматыкі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.

Узначальваў камп’ютарны цэнтр «Инкарт», які займаўся распрацоўкай праграмнага забеспячэння ў сферы адукацыі. Пакет праграм па матэматыцы пад назвай «Эврика», цалкам распрацаваны і створаны пры непасрэдным удзеле В. У. Казакова, заняў 1-е месца на конкурсе адукацыйных праграм Рэспублікі Беларусь і доўгі час карыстаўся вялікім поспехам у школах краіны і за яе межамі.

Доўгі час працаваў дацэнтам кафедры прыродазнаўчанавуковых дысцыплін і інфармацыйных тэхналогій Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі. Чытае лекцыі па метадах рашэння задач элементарнай матэматыкі і методыцы выкладання матэматыкі для настаўнікаў, спецыялістаў адукацыі.

В. У. Казакоў з’яўляецца аўтарам больш за 20 дапаможнікаў, сярод якіх серыя кніг «Наглядная геометрия» для 7–11 класаў, «Развивающая математика. 5–6 классы», а таксама падручнікі «Геаметрыя» для 7–9 класаў.

З’яўляецца адным з аўтараў «Зборніка заданняў для выпускнога экзамена па матэматыцы за курс сярэдняй школы» (з 1996 года), «Зборніка заданняў для выпускнога экзамена па матэматыцы за курс базавай школы» (з 2011 года).

Сфера прафесійных інтарэсаў — псіхалогія навучання матэматыцы.

Дапаможніка аўтара

Казаков В. В., Казакова О. О.

Папяровая кніга
Электронная кніга
Геометрия. 10 класс. Самостоятельные и контрольные работы (базовый и повышенный уровни)

Казаков В. В., Казакова О. О.

Папяровая кніга
Электронная кніга
Геометрия. 11 класс. Самостоятельные и контрольные работы (базовый и повышенный уровни)