Кольмакова Елена Геннадьевна

Кольмакова Е. Г.

У 2001 годзе з адзнакай скончыла геаграфічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Геаграфія». Пасля сканчэння аспірантуры БДУ ў 2006 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці «Фізічная геаграфія, біягеаграфія, геаграфія глеб і геахімія ландшафтаў». У 2014 годзе прысвоена званне дацэнта.

У 2005–2006 гадах працавала выкладчыкам на кафедры фізічнай геаграфіі факультэта прыродазнаўства Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. З 2006 года працуе на факультэце геаграфіі і геаінфарматыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта: спачатку на пасадзе старэйшага выкладчыка, дацэнта, у 2017–2019 гг. – загадчыка кафедры фізічнай геаграфіі свету і адукацыйных тэхналогій, у 2019–2022 гг. – намесніка дэкана па вучэбнай рабоце. З лістапада 2022 года – дэкан факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі БДУ. Педагагічны стаж 20 гадоў.

З’яўляецца вядучым спецыялістам у Беларусі ў галіне фізічнай геаграфіі свету. Вобласць навуковых інтарэсаў: фізічная геаграфія, методыка выкладання геаграфіі, біягеаграфія і прыродная спадчына.

Мае больш за 250 публікацый, з іх каля 100 вучэбных і вучэбна-метадычных дапаможнікаў з грыфам Міністэрства адукацыі.

Развівае бесперапынную геаграфічную адукацыю ў Рэспубліцы Беларусь, надаючы значную ўвагу інтэграцыі геаграфічнай навукі і сярэдняй і вышэйшай адукацыі. З’яўляецца аўтарам вучэбных дапаможнікаў па геаграфіі новага пакалення для ўстаноў агульнай і спецыяльнай сярэдняй адукацыі: «Геаграфія. Фізічная геаграфія. 6 клас», «Геаграфія. Мацярыкі і акіяны. 7 клас». З’яўляецца аўтарам лінейкі дапаможнікаў для вучняў па геаграфіі для 5–11 класаў. Выступае распрацоўшчыкам зместу атласаў і контурных карт для 6–7 класаў, насценных геаграфічных карт, вучэбных праграм факультатыўных заняткаў, ЭАР. Член секцыі геаграфіі і картаграфіі навукова-метадычнай рады Міністэрства адукацыі.

Мае ўзнагароды: Падзяка БДУ (2012), Падзяка Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі (2019), Грамата БДУ (2019), Ганаровая Грамата Нацыянальнага інстытута адукацыі (2019), Падзяка Старшыні дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз (2021), Грамата Міністэрства адукацыі (2021), лаўрэат конкурсу «Жанчына года БДУ – 2021» (2021), лаўрэат прэміі імя А. М. Сеўчанкі ў намінацыі «Адукацыя» (2022).

Кандыдат геаграфічных навук, дацэнт.

Дапаможнікаў аўтара

Кольмакова Е. Г., Тарасёнок Е. Н.

Папяровая кніга
Электронная кніга
География. План-конспект уроков. 11 класс

Кольмакова Е. Г., Тарасёнок Е. Н.

Папяровая кніга
Электронная кніга
География. План-конспект уроков. 10 класс

Кольмакова Е. Г., Тарасёнок Е. Н., Сарычева О. В.

Папяровая кніга
Электронная кніга
География стран и народов в 8 классе

Кольмакова Е. Г., Пикулик В. В.

Папяровая кніга
Электронная кніга
География. Страны и народы. 8 класс. Опорные конспекты, схемы и таблицы

Кольмакова Е. Г., Пикулик В. В.

Папяровая кніга
Электронная кніга
География. Физическая география. 6 класс. Опорные конспекты, схемы и таблицы