Кудейко Михаил Викентьевич

Кудейко М. В.

У 1987 годзе скончыў Барысаўскае педагагічнае вучылішча па спецыяльнасці «Выкладанне ў пачатковых класах агульнаадукацыйнай школы», у 1997 годзе – Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны па спецыяльнасці «Геаграфія». У 2015 годзе абараніў дысертацыю па тэме «Развіццё творчай актыўнасці малодшых школьнікаў у працэсе мастацка-канструктарскай дзейнасці» з прысваеннем вучонай ступені кандыдата педагагічных навук. У 2018 годзе прысвоена вучонае званне дацэнта па профілі «Педагогіка».

У 1989–2001 гадах – настаўнік пачатковых класаў Беларускай педагагічнай гімназіі г. Беразіно (Мінская вобласць). У 2001–2010 гадах – метадыст, старшы выкладчык Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі. У 2011–2016 гадах – старшы выкладчык кафедры педагогікі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. З 2016 па 2021 год – дацэнт кафедры менеджменту і адукацыйных тэхналогій ІПКіП БДПУ. З 2021 года па цяперашні час – метадыст Адукацыйнага цэнтра ПВТ, выкладчык вучэбных курсаў для малодшых школьнікаў па тэхнамейкерстве і робататэхніцы.

Сярод навуковых інтарэсаў: адукацыя дарослых; методыка выкладання выяўленчага мастацтва і працоўнага навучання ў пачатковай школе; развіццё творчай актыўнасці малодшых школьнікаў сродкамі канструктарскай і выяўленчай дзейнасці; медыяадукацыя; сістэма навучання без адзнакі; адукацыйныя тэхналогіі.

Аўтар больш за 120 навуковых, навукова-метадычных, метадычных публікацый у беларускіх, расійскіх перыядычных выданнях і выдавецтвах.

Мадэратар дыстанцыйных курсаў «Актыўная ацэнка як новая стратэгія навучання», «Медыяэкспрэс», «Урок і медыя», «Медыяадукацыя ў школе».