Нарадзілася ў 1976 годзе ў г. Оршы.
У 1995 годзе скончыла Аршанскае педагагічнае вучылішча, а ў 2000 годзе – Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава па спецыяльнасці «Педагогіка і методыка пачатковага навучання».
На працягу 24 гадоў працавала ў школах г. Оршы.
У 2013 годзе атрымала кваліфікацыю «настаўнік вышэйшай катэгорыі».
Мае мноства публікацый у часопісах «Пачатковае навучанне», «Адукацыя і выхаванне» па тэматыцы пачатковага навучання і выхавання.
У 2010 годзе ў суаўтарстве з калегамі выпусціла метадычны дапаможнік «Тематические разработки уроков по трудовому обучению. 2 класс».
У 2016–2020 гадах удзельнічала ў рэспубліканскім праекце «Укараненне методыкі рашэння тэкставых задач як сродку сістэматызацыі зместу матэматычнай адукацыі ў кантэксце рэальнай матэматыкі (на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі)» пад аўтарствам В. Д. Герасімава.
У суаўтарстве з В. Д. Герасімавым і Г. В. Герасімавай распрацавала ВМК «Мая матэматыка» (1–4 класы) і метадычныя дапаможнікі да факультатыўных заняткаў «Рашэнне тэкставых задач».