Одновол Людмила Алексеевна

Одновол Л. А.

Нарадзілася 28 красавіка 1956 года ў г. Роўна (Украіна).

У 1977 годзе скончыла Ровенскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Д. З. Мануільскага па спецыяльнасці «Педагогіка і методыка пачатковай адукацыі».

Вучылася ў аспірантуры пры Нацыянальным інстытуце адукацыі (г. Мінск) па спецыяльнасці «Агульная педагогіка, гісторыя педагогікі і адукацыі».

Педагагічны стаж — 34 гады. Працавала старшай піянерскай важатай, выхавальнікам у дзіцячым садзе, настаўнікам пачатковых класаў, намеснікам дырэктара школы па вучэбнай рабоце. З 2004 года — метадыст вышэйшай катэгорыі аддзела метадычнага забеспячэння пачатковай адукацыі Нацыянальнага інстытута адукацыі; член рэдакцыйнай калегіі часопіса «Пачатковае навучанне: сям'я, дзіцячы сад, школа».

Аўтар больш за 30 навукова-метадычных публікацый па праблемах навучання і выхавання навучэнцаў малодшага школьнага ўзросту, 20 вучэбных выданняў для навучэнцаў і педагогаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Дапаможнікаў аўтара