Пикулик Валентина Владимировна

Пикулик В. В.

Географ, настаўнік-метадыст, педагог-даследчык.

Нарадзілася 5 кастрычніка 1969 года ў Віцебску.

У 1991 годзе скончыла геаграфічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта з прысваеннем кваліфікацыі «Географ. Выкладчык геаграфіі». Працавала настаўнікам геаграфіі ў ДУА «Сярэдняя школа № 17 г. Віцебска», кіравала метадычным аб’яднаннем настаўнікаў геаграфіі Чыгуначнага раёна г. Віцебска.

З 2008 працуе ў Віцебскім абласным інстытуце развіцця адукацыі, з 2019 года – начальнікам цэнтра дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай адукацыі і аналізу яе якасці.

Падрыхтавала больш за 17 пераможцаў рэспубліканскай, 2 пераможцаў міжнароднай алімпіяды па геаграфіі.

Двойчы станавілася лаўрэатам Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Член грамадскага аб’яднання «Беларускае геаграфічнае таварыства», асацыяцыі настаўнікаў-метадыстаў Рэспублікі Беларусь «Імкненне», асацыяцыі педагогаў-даследчыкаў грамадскага аб’яднання «Беларускае педагагічнае таварыства».

Аўтар і суаўтар больш за 70 публікацый, у тым ліку вучэбных, вучэбна-метадычных дапаможнікаў, праграм факультатыўных заняткаў па вучэбным прадмеце «Геаграфія».

Дапаможнік аўтара

Кольмакова Е. Г., Пикулик В. В.

Папяровая кніга
Электронная кніга
География. Физическая география. 6 класс. Опорные конспекты, схемы и таблицы