Паніматка Аляксандр Пятровіч

Пониматко А. П.

Нарадзіўся 2 кастрычніка 1956 года ў г. Рэчыца Гомельскай вобласці.

У 1979 годзе скончыў факультэт іспанскай мовы Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў, кваліфікацыя — настаўнік іспанскай і англійскай моў.

У 1990 годзе скончыў аспірантуру МДПІЗМ па спецыяльнасці 13.00.02 – Тэорыя і методыка навучання і выхавання (замежныя мовы). У верасні 1991 года абараніў кандыдацкую дысертацыю.

Дэкан перакладчыцкага факультэта Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, прафесар кафедры лінгвадыдактыкі і методыкі навучання замежным мовам.

Педагагічны стаж — 33 гады.

Больш за 180 публікацый, сярод якіх:

  • дзяржаўныя адукацыйныя стандарты вышэйшай адукацыі па спецыяльнасці «Сучасныя замежныя мовы», дзяржаўныя адукацыйныя стандарты сярэдняй адукацыі па вучэбным прадмеце «Замежная мова», канцэпцыя выкладання вучэбнага прадмета «Замежная мова», вучэбныя праграмы і праграмы факультатыўных курсаў па замежных мовах для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі;
  • вучэбныя дапаможнікі па методыцы выкладання замежных моў;
  • вучэбна-метадычныя комплексы для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі па іспанскай, англійскай і кітайскай мовах;
  • даведачна-інфармацыйныя матэрыялы, электронныя трэнажоры па замежных мовах для навучэнцаў пачатковых класаў на платформе MOODLE;
  • артыкулы і тэзісы выступленняў на канферэнцыях па праблемах ранняга навучання замежным мовам; асаблівасцях выкарыстання гульнявых тэхналогій, сродкаў выяўленчай і музычнай нагляднасці ў навучанні замежным мовам; спецыфіцы распрацоўкі крытэрыяў ацэнкі ўзроўняў сфарміраванасці кампанентаў камунікатыўнай кампетэнцыі; фарміраванні функцыянальнай граматнасці ў галіне камунікацыі на замежнай мове; асаблівасцях падрыхтоўкі перакладчыкаў і інш.

Узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, граматай Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, стыпендыят праграмы Дж. Фулбрайта.

Кандыдат педагагічных навук, дацэнт.

Дапаможнікі аўтара

Седунова Н. М., Калишевич А. И., Новикова Т. С., Пониматко А. П., Севрюкова Т. Ю., Лапицкая Л. М.

Папяровая кніга
Magic Box 4. Pupil's Book

Седунова Н. М., Каркашин А. Ф., Лапицкая Л. М., Новикова Т. С., Полиенко З. В., Пониматко А. П., Севрюкова Т. Ю., Калишевич А. И.

Папяровая кніга
Magic Box 2. Reader

Седунова Н. М., Калишевич А. И., Лапицкая Л. М., Новикова Т. С., Пониматко А. П., Севрюкова Т. Ю.

Папяровая кніга
Magic Box 3. Reader

Седунова Н. М., Калишевич А. И., Лапицкая Л. М., Пониматко А. П., Севрюкова Т. Ю.

Папяровая кніга
Magic Box. Vocabulary Notebook

Седунова Н. М., Калишевич А. И., Каркашин А. Ф., Лапицкая Л. М., Манешина А. В., Новикова Т. С., Полиенко З. В., Пониматко А. П., Севрюкова Т. Ю.

Папяровая кніга
Magic Box 1. Pupil's Book