Сячко Вольга Іванаўна

Сечко О. И.

Нарадзілася 19 лютага 1950 года ў г. п. Ружаны Брэсцкай вобласці ў сям’і настаўнікаў.

У 1971 годзе скончыла біёлага-хімічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта (у той час педагагічнага інстытута), пасля чаго была накіравана на працу ў якасці настаўніка хіміі ў школу Рэспубліканскага піянерскага лагера «Зубраня».

З 1974 па 2000 год працавала настаўнікам хіміі ў СШ № 10 г. Мінска. Вучні В. І. Сячко часта займалі прызавыя месцы на гарадскіх, рэспубліканскіх і міжнародных алімпіядах па хіміі, на працягу многіх гадоў з’яўляліся пераможцамі гарадскіх і рэспубліканскіх навуковых канферэнцый.

У 1997 годзе прысвоена кваліфікацыйная катэгорыя «настаўнік-метадыст». У 1999 годзе прысвоена званне «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь».

Працавала намеснікам дырэктара Мінскага абласнога метадычнага кабінета, метадыстам вышэйшай катэгорыі Нацыянальнага інстытута адукацыі.

З 2005 года працуе старшым выкладчыкам кафедры даўніверсітэцкай падрыхтоўкі факультэта даўніверсітэцкай адукацыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

З’яўляецца членам аўтарскага калектыву па стварэнні падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў па хіміі для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Аўтар і суаўтар больш за 70 падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў (з іх 10 выдадзена ў Расіі), каля 60 артыкулаў і тэзісаў у навуковых часопісах Беларусі і замежжа (Расія, Літва). Удзельнічала ў працы рэспубліканскіх і міжнародных канферэнцый па праблемах педагогікі, методыкі выкладання, арганізацыі дзейнасці сацыяльных праектаў.

З’яўляецца членам Саюза жанчын БДУ. Удзельнічае ў гуманітарных і культурна-асветніцкіх акцыях саюза. Валодае нямецкай мовай, падтрымлівае прафесійныя сувязі з выкладчыкамі хіміі іншых краін.

Дапаможнік аўтара