Седунова Наталья Михайловна
Нарадзілася 4 верасня 1961 года ў г. Добрушы Гомельскай вобласці.
Скончыла з залатым медалём сярэднюю школу № 6 г. Маладзечна. У 1978 годзе паступіла ў Мінскі дзяржаўны інстытут замежных моў. Пасля яго заканчэння амаль 20 гадоў працавала ў школе № 24 г. Мінска. Мае вышэйшую настаўніцкую катэгорыю. На працягу 15 гадоў працавала завучам у цэнтры моўнай падрыхтоўкі International House. Зараз працуе выкладчыкам у ЕPАМ Systems, з’яўляецца трэнерам курса CELTA пры Кембрыджскім універсітэце. Займаецца прафесійнай падрыхтоўкай выкладчыкаў, праводзіць курсы і семінары.
З’яўляецца суаўтарам 4 комплексаў падручнікаў Magic Box для пачатковай школы і падручніка Magic Box для дзяцей дашкольнага ўзросту.