Нарадзілася 29 сакавіка 1971 года ў Мінску.
Працуе настаўнікам англійскай мовы ў гімназіі № 12 г. Мінска з 1997 года. Вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя.
2004–2005 гады — пераможца раённага конкурсу «Сталічны настаўнік — сталічнай адукацыі».
2007 год — уладальнік прэміі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта ў намінацыі «Сучасныя адукацыйныя тэхналогіі як рэсурс развіцця навучальнай установы».
2012 год — узнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
2013 год — паспяхова скончыла анлайн-курс «Выкарыстанне інтэрнэт-рэсурсаў у навучанні англійскай мове» ва ўніверсітэце штата Арэгон, ЗША.
З 2000 года з'яўляецца суаўтарам вучэбна-метадычных комплексаў па англійскай мове: «Английский язык для детей 5–7 лет» (серыя «Magic Box»), «Magic Box 1», «Magic Box 2», «Magic Box 3», «Magic Box 4», «English 3», «English 4», «English 5», «English 8», «English 9», «English 10», «English 11» для агульнаадукацыйных школ і гімназій.
Мае 3 публікацыі ў часопісе «Замежныя мовы ў Рэспублiцы Беларусь».