Свириденко Ольга Ивановна

Свириденко О. И.

Нарадзілася ў г. Добрушы Гомельскай вобласці.

У 1995 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка па спецыяльнасці «Педагогіка і методыка пачатковага навучання».

З 1995 па 2000 год працавала настаўнікам пачатковых класаў, настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе № 209 г. Мінска.

У 2001 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Развіццё маўлення малодшых школьнікаў у працэсе азнаямлення са словазлучэннем і сказам».

У БДПУ працуе з 2000 года, на пасадзе дацэнта кафедры беларускага і рускага мовазнаўства факультэта пачатковай адукацыі – з 2006 года.

Мае больш за 100 навуковых і вучэбна-метадычных публікацый. З'яўляецца адным з суаўтараў вучэбнага дапаможніка «Буквар» для 1 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання; аўтарам вучэбнага дапаможніка «Беларуская мова» для 2 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання; аўтарам вучэбных дапаможнікаў «Беларуская мова» для 3–4 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання; аўтарам праграмы факультатыўных заняткаў па беларускай мове для 3–4 класаў «У Краіне знаёмых незнаёмцаў» і адным з суаўтараў вучэбна-метадычнага забеспячэння гэтых факультатыўных заняткаў.

В. І. Свірыдзенка з'яўляецца членам рэдакцыйнай рады навукова-метадычных часопісаў «Пачатковае навучанне: сям'я, дзіцячы сад, школа», «Пачатковая школа».

Дапаможнік аўтара

Свірыдзенка В. І.

Папяровая кніга
Беларуская мова. 2 клас. Частка 2