Нарадзіўся 25 чэрвеня 1963 года ў г. Полацку Віцебскай вобласці.
У 1980 годзе скончыў СШ № 6 г. Наваполацка і паступіў на біёлага-хімічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава.
1985–1991 гг. – настаўнік біялогіі і хіміі, сельскагаспадарчай працы ў Роска-Селецкай сярэдняй школе Аршанскага раёна.
1991–1993 гг. – навучаўся завочна на дэфекталагічным факультэце ў Мінскім педагагічным інстытуце імя М. Горкага, дзе атрымаў другую вышэйшую адукацыю (кваліфікацыя «настаўнік і лагапед дапаможнай школы»).
1991–2011 гг. – настаўнік і лагапед у Аршанскай дапаможнай школе № 27.
З 2011 года па цяперашні час – настаўнік Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Аршанскага раёна.
Упершыню матэрыялы з вопыту работы былі апублікаваны ва ўсесаюзным часопісе «Биология в школе» ў 1991 годзе (№ 1). Затым былі публікацыі ў навукова-метадычных часопісах «Дэфекталогія», «Здаровы лад жыцця», «Экалогія», «Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа», «Пачатковая школа». Першая кніга (падручнік па курсе «Навакольны свет» для 1 класа школ Расійскай Федэрацыі) выйшла ў 2002 годзе.
Аўтар больш за 170 кніг.
Аўтар падручнікаў, вучэбна-метадычных дапаможнікаў, хрэстаматый, сшыткаў для самастойнай работы па прадмеце «Навакольны свет» (1–4 класы для школ Расійскай Федэрацыі).
Аўтар вучэбнай праграмы, вучэбных дапаможнікаў, кніг для чытання, рабочых сшыткаў, вучэбна-метадычных дапаможнікаў для настаўнікаў па вучэбным прадмеце «Чалавек і свет» для 1–3 класаў.
Аўтар больш за 70 дзіцячых навукова-папулярных кніг. Сярод іх – «Азбука юного пешехода», «Азбука юного пассажира», «Рассказы о растениях Красной книги Республики Беларусь», «Рассказы о животных Красной книги Республики Беларусь», «Родники здоровья в чашке», «Букварь Оршанский». У суаўтарстве з Г. У. Трафімавай стварылі папулярную серыю для малодшых школьнікаў «Рассказы Деда Природоведа».
С 2009 года член Саюза пісьменнікаў Беларусі, Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы.
-
Узнагароды:
- Ганаровая грамата за вялікія поспехі ў выхаванні падрастаючага пакалення (1982).
- Вучэбна-метадычны камплект па прадмеце «Навакольны свет» для 1–4 класаў школ Расійскай Федэрацыі стаў Лаўрэатам Галоўнай Прэміі за лепшую працу ў галіне навукі, тэхналогіі і адукацыі (2006).
- Грамата Аршанскага аддзела адукацыі (2010).
- Дыплом Рэспубліканскага конкурсу «Лепшы твор 2010 года» ў намінацыі «Дзіцячая літаратура» (2010).
- Грамата Віцебскага абласнога ўпраўлення адукацыі (2011).
- Лаўрэат «Літаратурнай прэміі імя Петруся Броўкі» ў намінацыі «Літаратура для дзяцей» (2012, 2018, 2021).
- Пераможца Міжнароднага конкурсу «Л. У. Занкоў і дыдактыка 21 стагоддзя».
- Узнагароджаны нагрудным знакам «За вялікі ўклад у літаратуру» (2013).
- Дыплом галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта (2014).
- Грамата Саюза пісьменнікаў Беларусі за актыўную творчую дзейнасць і ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Лета з добрай кнігай» (2017).
- Ганаровы дыплом Міжнароднай літаратурнай прэміі імя В. Біянкі ў намінацыі «Калектыў аўтараў» (2018).
- Лаўрэат Прэміі імя Уладзіміра Караткевіча (2020).
- Ганаровая грамата Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь за плённую літаратурную дзейнасць, актыўны ўдзел у кніжнай прапагандзе, асабісты ўклад у развіццё духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу сучаснага грамадства (2022).
- Найлепшы пісьменнік Віцебскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі (2022).
- Грамата аддзела культуры Аршанскага раённага выканаўчага камітэта (2023).