Трафимова Галина Владимировна

Трафимова Г. В.

Нарадзілася 4 снежня 1960 года ў г. Оршы Віцебскай вобласці.

У 1977 годзе скончыла СШ № 5 г. Оршы і паступіла на біёлага-хімічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава. Увесь час навучання ў інстытуце была ў студэнцкім навуковым таварыстве. За работы па заалогіі і методыцы выкладання хіміі была ўзнагароджана дыпломамі І ступені. З’яўлялася Ленінскай стыпендыяткай, сакратаром камсамольскага бюро біёлага-хімічнага факультэта. Узнагароджана граматамі Віцебскага гаркама камсамола, Віцебскага абкама камсамола, ЦК ЛКСМБ. Удастоена гонару быць згаданай у Кнізе Пашаны інстытута. З адзнакай скончыла інстытут у 1982 годзе.

1982–1985 гг. – настаўнік біялогіі і хіміі ў Аршанскай школе-інтэрнаце.

1985–1995 гг. – метадыст, а затым загадчык метадычнага кабінета ў аддзеле адукацыі Аршанскага гарвыканкама.

З 1995 года – на пенсіі па інваліднасці.

Першы навукова-метадычны артыкул з досведу працы быў апублікаваны ва ўсесаюзным часопісе «Биология в школе» ў 1985 годзе. З таго часу былі напісаны і апублікаваны дзясяткі артыкулаў у часопісах «Начальная школа», «Пачатковая школа», «Здаровы лад жыцця», «Экалогія», «Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа».

Першыя кнігі (вучэбныя і метадычныя дапаможнікі па курсе «Уводзіны ў школьнае жыццё») выйшлі ў свет у 1995 годзе.

Навукова-пазнавальныя кнігі для дзяцей пачала пісаць у 1996 годзе.

Аўтар праграмы курса «Здаровы лад жыцця» (для пачатковых класаў школ Рэспублікі Беларусь) і праграмы па вучэбным прадмеце «Навакольны свет» (1–4 класы для школ Расійскай Федэрацыі).

Аўтар кніг для чытання «Секреты и диковинки окружающего мира» і «Тайны близкие и далекие» (сістэма развіваючага навучання Л. У. Занкова, Расійская Федэрацыя).

Аўтар падручнікаў, вучэбна-метадычных дапаможнікаў, хрэстаматый, сшыткаў для самастойнай працы па прадмеце «Навакольны свет» (1–4 класы для школ Расійскай Федэрацыі).

Аўтар вучэбнай праграмы, вучэбных дапаможнікаў, кніг для чытання, рабочых сшыткаў, вучэбна-метадычных дапаможнікаў для настаўнікаў па вучэбным прадмеце «Чалавек і свет» для 1–3 класаў.

Аўтар больш за 90 дзіцячых навукова-папулярных кніг. Сярод іх – «Детям о СПИДе и докторе Неболите», «О мальчиках и девочках с головы до пят», «Здоровье на тарелке», «Рассказы Феи Осторожность для больших и маленьких», «Колючее чудо», «Зачем крокодил камни глотает», «Родники здоровья в чашке». У суаўтарстве з С. А. Трафімавым стварылі папулярную серыю для малодшых школьнікаў «Рассказы Деда Природоведа», «Букварь Оршанский».

С 2009 года член Союза писателей Беларуси.

    Награды:
  • Лауреат «Літаратурнай прэміі імя Пятруся Броўкі» в номинации «Літаратура для дзяцей» (2012, 2018, 2021).
  • Диплом Республиканского конкурса «Лепшы твор 2010 года» в номинации «Дзіцячая літаратура» (2010).
  • Победитель Международного конкурса «Л. В. Занков и дидактика 21 века» (2001).
  • Учебно-методический комплект по предмету «Окружающий мир» для 1–4 классов школ Российской Федерации стал Лауреатом Главной Премии за лучшую работу в области науки, технологии и образования (2006).
  • Награждена нагрудным знаком «За вялікі ўклад у літаратуру» (2014).
  • Удостоена почетного звания «Человек года Витебщины – 2014» в номинации «Культура, искусство, духовное возрождение» (2015).
  • Присвоено звание «Почетный член Союза писателей Беларуси» (2015).
  • Почетный диплом Международной литературной премии имени В. Бианки в номинации «Коллектив авторов» (2018).
  • Лауреат Премии имени Владимира Короткевича (2020).
  • Грамота Министерства культуры Республики Беларусь (2022).
  • Лучший писатель Витебского областного отделения Союза писателей Беларуси (2022).

Дапаможніка аўтара

Трафимова Г. В., Трафимов С. А.

Папяровая кніга
Электронная кніга
Человек и мир. 2 класс. Книга для чтения

Трафімава Г. У., Трафімаў С. А.

Папяровая кніга
Электронная кніга
Чалавек і свет. Мая Радзіма — Беларусь. 4 клас. Кніга для чытання