Нарадзілася 10 кастрычніка 1950 года ў г. Люберцы Маскоўскай вобласці (Расія).
Скончыла з адзнакай Тартускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Матэматыка».
Была дацэнтам кафедры кіравання і тэхналогій адукацыі дзяржаўнай установы адукацыі «Гомельскі абласны інстытут развіцця адукацыі».
Вопыт працы настаўнікам матэматыкі Зябраўскай сярэдняй школы № 1 Гомельскага раёна абагульняўся Гомельскім інстытутам удасканалення настаўнікаў, Рэспубліканскім інстытутам удасканалення настаўнікаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Прафесійныя інтарэсы: даследчыя метады рашэння задач, метады мадэлявання ў навучанні матэматыцы, вучэбна-метадычнае суправаджэнне адукацыйнага працэсу па матэматыцы як сродак павышэння прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў.
Выдадзена больш за 20 матэрыялаў у зборніках навуковых канферэнцый, больш за 50 артыкулаў у навукова-метадычных часопісах, 3 артыкулы ў Беларускай педагагічнай энцыклапедыі. З'яўлялася аўтарам больш за 20 вучэбных і вучэбна-метадычных выданняў па матэматыцы, суаўтарам больш за 25 вучэбных і вучэбна-метадычных дапаможнікаў па матэматыцы для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
Прафесійныя і творчыя дасягненні:
— стаж педагагічнай працы - больш за 40 гадоў;
— настаўнік матэматыкі вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі;
— метадыст вышэйшай катэгорыі;
— лаўрэат I ступені рэспубліканскага конкурсу «Настаўнік года - 1992»;
— узнагароджана ганаровым знакам "Выдатнік народнай адукацыі БССР»;
— член аўтарскага калектыву па стварэнні нацыянальных вучэбна-метадычных комплексаў па матэматыцы для 5 і 6 класаў у складзе Л. Б. Шнепермана (навуковы кіраўнік), А. П. Кузняцовай, Г. Л. Мураўёвай, Б. Ю. Яшчына, Ю. К. Войтавай;
— член калектыву распрацоўшчыкаў вучэбнай праграмы факультатыўнага курса па матэматыцы «Матэматычная вясёлка» для 1-4 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі;
— член аўтарскага калектыву па стварэнні вучэбна-метадычных комплексаў для факультатыўнага курса «Матэматычная вясёлка».