Нарадзілася ў г. Смалявічы Мінскай вобласці.
Скончыла музычную школу, сярэднюю школу з залатым медалём і Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў (цяпер Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт). Студэнткай ездзіла на стажыроўку ў Манчэстэрскі ўніверсітэт (Вялікабрытанія).
Пасля заканчэння інстытута працавала настаўнікам англійскай мовы ў школе-гімназіі № 7 г. Жодзіна. Удзельнічала ў раённых, абласных і рэспубліканскіх семінарах на базе школы-гімназіі. Прыняла ўдзел ва ўсесаюзнай педагагічнай «Эўрыцы» ў Эстоніі. У 1994 годзе атрымала кваліфікацыю «настаўнік вышэйшай катэгорыі».
Некалькі разоў стажыравалася за мяжой: у Вялікабрытаніі (камунікатыўнае навучанне англійскай мове, методыка выкладання англійскай мовы, напісанне падручнікаў, навыкі прэзентацыі) і ЗША, а таксама ў Румыніі, Балгарыі і Польшчы (на майстэрнях брытанскіх метадыстаў і аўтараў падручнікаў). Працавала як метадыст: праводзіла семінары і майстэрні ў летніх школах Брытанскага Савета ў г. Горкі, ездзіла з семінарамі па рэспубліцы.
У якасці метадыста ўдзельнічала ў праграме па павышэнні кваліфікацыі выкладчыкаў ВНУ г. Мінска.
Вяла двухгадовы цыкл тэлеперадач на БТ па навучанні англійскай мове на аснове відэакурсаў Look Ahead.
Паралельна ўзначальвала школьнае і гарадское метадаб’яднанні замежных моў, некаторы час працавала намеснікам дырэктара па навукова-метадычнай рабоце ў гімназіі.
Зараз працуе ў лінгвістычным цэнтры SOL Minsk: выкладае англійскую мову і рыхтуе студэнтаў да міжнародных экзаменаў IELTS, B2 First і C1 Advanced.
З 2000 года займаецца напісаннем падручнікаў: узначальвала калектыў аўтараў па напісанні серыі вучэбных комплексаў Magic Tour для гімназій (5–8 класы), з’яўляецца суаўтарам нацыянальных падручнікаў для агульнаадукацыйных школ і гімназій (5–11 класы).