Дапамагаем вучыць: Мая Радзіма — Беларусь

Мая айчына —
Поле, нівы,
Над Нёманам зялёны гай,
Прыгожы Брэст і Мінск шумлівы —
Ўся Беларусь ад краю ў край.
Пятрусь Броўка

Курс «Чалавек і свет. Мая Радзіма — Беларусь» вельмі шматгранны. Некаторым настаўнікам ён падаецца другасным адносна матэматыкі ці вывучэння мовы. Але выкладанне гэтага прадмета ў 4 класе мае дзве вялізныя мэты. Па-першае, курс замацоўвае і абагульняе ўсе веды пра прыроду, геаграфію і культуру Беларусі, якія вучні атрымалі ў папярэдніх класах пачатковай школы. Па-другое, прадмет рыхтуе падмурак для сістэмнага вывучэння гісторыі Беларусі, якое пачнецца ў 6 класе.

Грунтоўны падыход да курса «Чалавек і свет. Мая Радзіма — Беларусь» стане прапедэўтыкай (падрыхтоўкай) і для іншых важных прадметаў: геаграфіі, грамадазнаўства, дадатковага курса па сусветным мастацтве. І ўвогуле выхаванне любові да Радзімы, пачуцця гонару за свой край і яго гісторыю — гэта складаная і карпатлівая работа, якая патрабуе вялізнага педагагічнага майстэрства ад настаўніка.

Перад пачаткам заняткаў настаўніку неабходна прадумаць многія рэчы, і гэта зойме ў яго шмат часу. Трэба падрыхтаваць:
• гістарычныя, геаграфічныя і іншыя факты па тэме ўрока;
• ілюстрацыйны матэрыял (картасхемы, партрэты гістарычных і культурных дзеячаў, фотаздымкі гістарычных артэфактаў або будынкаў і г. д.);
• візуальныя схемы, каб наглядна паказаць вучням узаемасувязь падзей ці паняццяў;
• заданні для індывідуальнай, парнай і групавой работы, каб дзеці замацавалі новы матэрыял;
• тэсты або іншы дыягнастычны матэрыял для праверкі таго, як засвоена тэма ўрока.

Каб дапамагчы настаўніку набыць матэрыялы для заняткаў па прадмеце «Чалавек і свет. Мая Радзіма — Беларусь», выдавецтва «Аверсэв» выпусціла комплекс карысных кніг. Сярод іх аўтараў — Сяргей Веніямінавіч Паноў, суаўтар вучэбнага дапаможніка «Чалавек і свет. Мая Радзіма — Беларусь. 4 клас», а таксама іншыя таленавітыя настаўнікі і пісьменнікі Беларусі. У склад комплексу ўвайшлі рабочы сшытак, кніга для чытання, падрабязны план-канспект урокаў, зручныя апорныя схемы і тэсты, а таксама кнігі з алімпіяднымі і пазнавальнымі заданнямі.

Усе дапаможнікі адпавядаюць вучэбнай праграме па прадмеце і прайшлі рэцэнзаванне ў метадыстаў і вопытных настаўнікаў.

Націсніце на загаловак, как прачытаць пра дапаможнікі падрабязней.
Рабочы сшытак
Кніга для чытання
Апорныя схемы
Тэсты
Пазнавальныя тэксты і заданні
Алімпіядныя заданні
План-канспект урокаў
Вучэбна-метадычны дапаможнік для настаўнікаў