Зборнік «Дараванне»

Серыя «Сучасная беларуская лiтаратура» – гэта сумесны літаратурны праект выдавецтва «Аверсэв» і Саюза пісьменнікаў Беларусі.
У афармленні вокладак выкарыстаны рэпрадукцыі карцін з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі.
Выпускаючы ў свет гэтую серыю, мы хочам, каб як мага больш чытачоў пазнаёміліся з сучаснай беларускай прозай і са знакавымі творамі жывапісу.

Адкрывае серыю зборнік «Дараванне». У яго ўвайшлі значныя беларускія аповесці, створаныя за апошнія 10–15 гадоў. Пяць аповесцей – гэта пяць гісторый пра жыццё і лёс людзей. Героі твораў – нашы сучаснікі. Яны жывуць быццам зусім побач і пражываюць аднолькавыя з намі гістарычныя падзеі. Дзякуючы гэтаму эфекту прысутнасці кніга чытаецца на адным дыханні. Асаблівае задавальненне дастаўляе сучасная сакавітая і шматгранная беларуская мова.

Пачынае зборнік аповесць «Дараванне» Алены Брава. Гэты твор ужо выходзіў асобнай кнігай адразу на трох мовах: беларускай, рускай і нямецкай. Тыраж тады сімвалічна склаў 1418 экзэмпляраў: менавіта столькі дзён доўжылася Вялікая Айчынная вайна.
Аснова аповесці – гісторыя беларускай эмігранткі Ларысы, якая даглядае састарэлага свёкра з хваробай Альцгеймера. Парадаксальным чынам былы нямецкі салдат, які амаль страціў розум, і беларуска Ларыса аказваюцца адзінымі носьбітамі гістарычнай памяці.
Аповед пабудаваны так, што нагадвае паток свядомасці гераіні. Невялікая па аб’ёме аповесць уражвае і прымушае задумацца, што такое гістарычная памяць і ці такая яна моцная, як нам хацелася б.

Аповесць «Гений» Алега Ждана ў складзе аднайменнага зборніка ў 2019 годзе атрымала Нацыянальную літаратурную прэмію Беларусі. Алег Ждан – прызнаны майстар слова, рэдактар аддзела прозы часопіса «Нёман».
Галоўны герой аповесці Трышка – малады мастак, які вымушаны маляваць агітплакаты і партрэты перадавікоў завода. Ён спрабуе стварыць чыстае мастацтва, але ні ў кім не знаходзіць падтрымкі.
Аповесць пачынаецца як сацыяльная драма, але ў пэўны момант скіроўваецца ў жанр філасофскай прытчы з элементамі містыкі. Твор чытаецца хутка, а пасля пакідае чытачу няпростыя пытанні для роздуму: быць геніем – гэта дар або праклён? у чым заключаецца свабода творчасці? ці можна здрадзіць сабе?..

Аповесць «Я цябе бачу» Анатоля Бензерука – пра пошук Чалавека. Героі распавядаюць пра перашкоды, якія ім давялося пераадолець на шляху да шчасця і кахання. Аповед ад першай асобы дае магчымасць прымерыць на сябе жыццё іншага чалавека: адчуць яго боль, пранікнуцца яго думкамі і крыху лепей зразумець, чаму нават блізкі чалавек можа бачыць свет па-іншаму.
Аўтар аповесці Анатоль Бензярук – журналіст, краязнаўца, а яшчэ актыўны ўдзельнік археалагічных раскопак. У яго паслужным спісе не толькі літаратурныя прэміі і перамогі ў конкурсах журналісцкага майстэрства, але і некалькі ўзнагарод за ўдзел у ахове культурна-гістарычнай спадчыны.

Аповесць «Нелюдзімы» Алеся Бадака – гэта гісторыя сельскага знахара. Праз усю аповесць цягнецца нябачнае пытанне: ці атрымаў герой у спадчыну здольнасці сваёй маці-«вядзьмаркі»? Не сыходзячы ў вясковую містыку, аўтар беражліва паказвае глыбіню і веліч простага чалавека. Жыццё ў яднанні з роднай зямлёй дорыць герою здольнасць тонка адчуваць прыроду і людзей. У літаратуры часта вясковыя жыхары паказаны залішне простымі або дзівакаватымі. У гэтай аповесці яны годныя і мудрыя. Прычым гэтая мудрасць не з кніг, а са спрадвечнага вопыту пакаленняў.
Алесь Бадак — лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі, адзначаны медалём і ордэнам Францыска Скарыны за шматгадовую літаратурную працу.

Аповесць «Дзікі Луг» Андрэя Федарэнкі – настальгічныя роздумы аб страчаным раі. Фонам аповеду абрана першабытная прырода Палесся. Яскравыя вобразы, сімвалічныя параўнанні, аздобленыя пісьменніцкай фантазіяй, дапамагаюць аўтару рэльефна намаляваць непрыглядныя штрыхі вясковага жыцця. Аўтар адыходзіць ад ідэалістычнага прадстаўлення вяскоўцаў і падсвечвае не самыя лепшыя рысы народа – яго апатычную дрымотнасць і неадукаванасць, абыякавасць і заклапочанасць толькі бытавымі праблемамі. Дзікі Луг для большасці жыхароў вёскі становіцца зямлёй запаветнай, раем, з якога яны не жадаюць альбо не могуць сысці. Але рай гэта ці ўсё ж такі пекла?..

На вокладцы кнігі «Дараванне» размешчана рэпрадукцыя карціны Зоі Літвінавай «Вяртанне з храма» (1989). Зоя Літвінава – знакавая беларуская мастачка з яркім талентам у манументальным жывапісе. Карціна прыцягвае позірк шчодрасцю колеру, які нібы растварае рэальнасць. Сакавітая палітра карціны падкрэсліваецца шыкоўнай матавай вокладкай выдання.

Кніга «Дараванне» ўжо паспела набыць добрыя водгукі ад літаратурных крытыкаў. Рэцэнзію Таццяны Сідаравай можна прачытаць у жнівеньскім нумары часопіса «Полымя». А пераможца рэспубліканскага літаратурнага конкурсу Паліна Дваранская падзялілася сваім захапленнем ад кнігі ў рэцэнзіі, надрукаванай часопісам «Маладосць».

Агляд кнігі Лізаветы Крупяньковай пад назвай «Моладзь стала цікавіцца сучаснай беларускай літаратурай, празаікамі і паэтамі» можна прачытаць на партале выдавецкага дома «Звязда».

Набыць зборнік «Дараванне» і іншыя кнігі серыі «Сучасная беларуская лiтаратура» можна ў інтэрнэт-магазіне.

Дараванне. Аповесці

Бумажная книга
Электронная книга
Дараванне. Аповесці
Душа твая светлая. Апавяданні

Бумажная книга
Электронная книга
Душа твая светлая. Апавяданні
Чароўная скарбніца. Творы для дзяцей

Бумажная книга
Электронная книга
Чароўная скарбніца. Творы для дзяцей
Размова з люстэркам. Жаночая навела

Бумажная книга
Электронная книга
Размова з люстэркам. Жаночая навела
Цені Дзікага палявання

Бумажная книга
Электронная книга
Цені Дзікага палявання
Планета ў падарунак. Фантастыка

Бумажная книга
Электронная книга
Планета ў падарунак. Фантастыка
Игла в квадрате. Рассказы

Бумажная книга
Электронная книга
Игла в квадрате. Рассказы

Падрабязней пра іншыя кнігі серыі:
«Душа твая светлая»
«Чароўная скарбніца»
«Размова з люстэркам»
«Інструкцыя па спакушэнні замужніх жанчын»
«Цені дзікага палявання»
«Планета ў падарунак»
«Игла в квадрате»