Сшытак складзены ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай і вучэбным дапаможнікам для 6 класа. У выданні прапануюцца практычныя і самастойныя работы, а таксама геаграфічныя дыктанты. Практычныя работы змяшчаюць алгарытмы і ўзоры выканання заданняў, што спрыяе развіццю ў вучняў навыкаў індывідуальнай работы. Самастойныя работы ўключаюць заданні пяці ўзроўняў засваення вучэбнага матэрыялу, якія дазволяць эфектыўна ажыццявіць кантроль вынікаў вучэбнай дзейнасці школьнікаў па ўсіх вывучаемых тэмах. Работа з геаграфічнымі дыктантамі дазволіць праверыць узровень засваення вучнямі геаграфічнай наменклатуры. Выкарыстанне сшытка скарачае час на выкананне работ вучнямі і іх праверку настаўнікам.
Рэкамендуецца вучням 6 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
- кафедра геаграфіі і прыродакарыстання ўстановы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна» (кандыдат геаграфічных навук, дацэнт, загадчык кафедры) А. І. Градунова
- настаўнік геаграфіі кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст» дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 1 г. Дзятлава» Гродзенскай вобласці Н. П. Клімец
- вучоны сакратар Рэспубліканскай тэрмiналагiчнай камiсii пры НАН Беларусi, кандыдат фiлалагічных навук І. У. Кандраценя