Сшытак падрыхтаваны ў адпаведнасці з вучэбнымі праграмамі для базавага і павышанага ўзроўняў і з’яўляецца часткай вучэбна-метадычнага комплексу па фізіцы для 11 класа. У дапаможніку прадстаўлены лабараторныя работы, а таксама алгарытмы іх выканання, якія прадугледжваюць вымярэнні і вылічэнні фізічных велічынь, уменне рабіць самастойныя вывады, даваць грунтоўныя адказы на кантрольныя пытанні. Выкарыстанне сшытка скарачае і аблягчае працу вучня і настаўніка пры афармленні і праверцы работ, вызваляе час для выканання творчых заданняў.
У сшытку выкарыстаны матэрыялы дзеючага вучэбнага дапаможніка «Фізіка» для 11 класа (аўтары В. У. Жылко і інш. Мінск: Народная асвета, 2021).
Рэкамендуецца вучням 11 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, якія вывучаюць фізіку як на базавым, так і на павышаным узроўні.
- настаўнік фізікі вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 3 г. Жабінкі»; В. В. Дзмітрук
- старшыня Рэспубліканскай тэрмiналагiчнай камiсii пры НАН Беларусi, член-карэспандэнт НАН Беларусi, доктар фiлалагічных навук, прафесар А. М. Булыка