Сшытак падрыхтаваны ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай і з’яўляецца часткай вучэбна-метадычнага комплексу па фізіцы для 7 класа. У дапаможніку прадстаўлены алгарытмы выканання лабараторных работ, якія прадугледжваюць вымярэнні і вылічэнні фізічных велічынь, уменне рабіць самастойныя вывады, даваць грунтоўныя адказы на кантрольныя пытанні. Выкарыстанне сшытка скарачае і аблягчае працу вучня і настаўніка пры афармленні і праверцы работ, вызваляе час для выканання творчых заданняў.
Відэаролікі доследаў даступныя для прагляду на YouTube-канале выдавецтва «Аверсэв». Пераход да матэрыялаў ажыццяўляецца пры дапамозе QR-кодаў.
У сшытку выкарыстаны матэрыялы дзеючага падручніка «Фізіка» для 7 класа (аўтары Л. А. Ісачанкава і інш.; пад рэд. Л. А. Ісачанкавай. Мінск: Народная асвета, 2022).
Рэкамендуецца вучням 7 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
- настаўнік фізікі вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 3 г. Жабінкі» В. В. Дмітрук
- сакратар Рэспубліканскай тэрміналагічнай камісіі пры НАН Беларусі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар А. М. Булыка