Дапаможнік прызначаны садзейнічаць настаўніку пры падрыхтоўцы і правядзенні заняткаў па тэмах, звязаных з пытаннямі культуры Беларусі. Ён змяшчае дыдактычныя матэрыялы, біяграфічныя звесткі пра дзеячаў культуры, урыўкі з гістарычных дакументаў, а таксама прыклады і апісанні гульняў, квэстаў, праблемныя заданні, прыкладныя тэмы праектаў. Усё гэта прадстаўлена ў выглядзе «канструктарскага набору»: настаўнік можа складаць уласныя сцэнарыі заняткаў, арыентуючыся на пазнавальныя магчымасці сваіх вучняў і асабісты вопыт. Значнае месца займае разгляд сэрвісаў Web 2.0, якія могуць дапамагчы настаўнікам і вучням падчас вывучэння пытанняў культуры Беларусі.
Адрасуецца настаўнікам гісторыі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, студэнтам гістарычных факультэтаў устаноў вышэйшай адукацыі, а таксама ўсім, хто цікавіцца пытаннямі методыкі выкладання гісторыі.
- кафедра гісторыі паўднёвых і заходніх славян гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (кандыдат гістарычных навук дацэнт Л. А. Козік);
- настаўнік гісторыі кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст» дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 1 г. Бярозы імя В. Х. Галаўко» Г. М. Руціч