Сшытак падрыхтаваны ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай і з’яўляецца складнікам вучэбна-метадычнага комплексу па фізіцы для 8 класа. У дапаможніку прадстаўлены алгарытмы выканання лабараторных работ, якія прадугледжваюць вымярэнні і вылічэнні фізічных велічынь, уменне рабіць самастойныя вывады, даваць грунтоўныя адказы на кантрольныя пытанні. Выкарыстанне сшытка скарачае i аблягчае працу вучня i настаўнiка пры афармленнi i праверцы работ, вызваляе час для выканання творчых заданняў.
Відэаролікі доследаў даступныя для прагляду на YouTube-канале «Аверсэв». Пераход да матэрыялаў ажыццяўляецца пры дапамозе QR-кодаў.
У сшытку выкарыстаны матэрыялы дзеючага падручніка «Фізіка» для 8 класа (аўтары Л. А. Ісачанкава і інш.; пад рэд. Л. А. Ісачанкавай. Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2024).
Адрасуецца вучням 8 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
- кафедра фізікі і методыкі выкладання фізікі ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» (кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт); В. М. Белая
- настаўнік вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі дзяржаўнай установы адукацыі «Ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга гімназія № 50 г. Мінска»; Т. А. Шыманская
- вучоны сакратар Рэспубліканскай тэрмiналагiчнай камiсii пры НАН Беларусi, член-карэспандэнт НАН Беларусi, доктар фiлалагічных навук, прафесар А. М. Булыка